Лукашэнка гоніць усіх у акопы


«Дзень юнага антыфашыста» і вайскова-патрыятычныя класы: чаму для рэжыму Лукашэнкі так важна прышчапіць дзецям ідэалогію? Разважаем у праграме «Трэба пагаварыць».

Псіхалагіня Вольга Вялічка лічыць, што Беларусі яшчэ далёка да дна, але пачатковыя крокі ў кірунку фашызму рэжымнымі ўладамі ўжо закладзеныя. У беларускіх школах стала нормай ладзіць паказальныя суды, прыводзіць папоў і сілавікоў да дзяцей і фармаваць цэлыя пракурорскія класы. Калі разглядаць гэтае пытанне з боку псіхалогіі, то, вядома, прасцей яшчэ ў дзіцячыя галовы закласці «лукашэнкаўскую ідэалогію». А ці складаней тое з дарослымі?

У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» мы разам з былым выкладчыкам гісторыі Алесем Дзянісавым і псіхалагіняй Вольгай Вялічкай абмеркавалі тэму прамывання мазгоў дзецям.

belsat.eu