Каб даведацца, як беларусы святкавалі Вялікдзень у былыя часы, не абавязкова заглядаць у працы этнографаў. Дагэтуль сярод нас ёсць шмат людзей, якія трымаюцца народных звычаяў. «Мова нанова» запрасіла іх у госці, каб даведацца паболей пра свята Вялікадня.
Госці новага выдання праграмы – удзельніцы гуртка традыцыйных спеваў у Варшаве. Яны паказалі, як гучалі валачобныя спевы і ўзгадалі, як святкавалі Вялікдзень у іхных родных мясцінах.
«Мне маці заўсёды з раніцы, калі я прачыналася, вось так чырвоненькім яйкам шчочачкі церла, каб яны румяненькія былі», – успамінае адна з нашых госцяў.
Хто такія валачобнікі і жакі? Каму і чаго яны зычаць? Як гучыць песня жака ў сучасным і традыцыйным выкананні? Як правільна стукацца яйкамі? Куды дзяваць шалупінне ад асвячонага яйка?
Гурток выканаў валачобную песню «Валачобнічкі валачыліся» ды дзве ўкраінскія народныя: «У неділю пʼю, пʼю» і «Туман яром, туман долиною»:
У граматычнай частцы разбіраемся, адкуль узялося слова «жак» і ці не звязанае яно, напрыклад, з напалеонаўскім войскам, якое прайшло праз Беларусь у 1812 годзе.
Дарэчы, у жакі хадзіў нават наш вядоўца, Віктар Шукеловіч.
Валачобнікі = валачоўнікі = валоўнікі = велікодныя спевакі
Вялікдзень = Пасха
Паўднёвы – рус. южный
Зычыць = жадаць – рус. желать
Абуджэнне – рус. пробуждение
Дабрабыт – рус. благополучие
Кавалачак = кусочак
Пасаваць = падыходзіць
Фарбаваць – рус. красить
Цыбуля – рус. лук
Фарбавальнік – рус. краситель
Сусвет – рус. вселенная
Бясконцасць – рус. бесконечность
Парастак – рус. росток
Кошык – рус. корзина
Страціць – рус. потерять
Трымаць – рус. держать
Адчуванне – рус. ощущение
Асабістае – рус. личное
Капа = 60 штук
Лічэнне – рус. счет
Адрозненні – рус. отличия
Упрыгожваць – рус. украшать
Сапраўдны – рус. настоящий
Паска = пасха
Шалупінне – рус. шелуха
Лядоўня = халадзільнік
Смажаны – рус. жареный
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.