Што Маргарыта Ляўчук падарыла мінамётчыку з палка Каліноўскага на дзень нараджэння


Беларускі мінамётчык Альгерд ваюе ў палку Каліноўскага з пачатку існавання часткі. Праз усе баі ваяр пранёс з сабою сцяг, падпісаны Нінаю Багінскай у 2018 годзе. А летась яму зрабіла падарунак Маргарыта Ляўчук.

Альгерд – пазыўны Алега Аўчыннікава, мінамётчыка батальёну «Ліцвін» палка імя Кастуся Каліноўскага.

Альгерд ужо два гады ў войску. Як за гэты час змяніўся характар баявых дзеянняў? Да чаго паспеў прызвычаіцца беларускі ваяр? Які забег на 100 метраў Альгерд называе самаю хуткай і смешнаю стометроўкай у сваім жыцці?

Наш герой паказаў два каштоўныя сувеніры. Першы – нацыянальны сцяг, падпісаны Нінаю Багінскай у 2018 годзе. Альгерд заўсёды носіць яго з сабою. Другі – падарунак на дзень нараджэння ад опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук.

Вы таксама можаце зрабіць падарунак беларускім добраахвотнікам – ахвяраваннем на прылады сувязі (памятайце пра бяспеку – Лукашэнка не даруе гэтага данату!).

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: function.mil.ru