Ці Кітай дапаможа Пуціну? «ПраCвет» з Алінаю Коўшык


ЗША даюць Украіне новую зброю

Каб спыніць крамлёўскага вайсковага злачынцу, ЗША найбліжэйшымі днямі перадае Украіне на зброю на сотні мільёнаў долараў. Між іншага Украіна атрымае сотню дронаў-камікадзэ. Чым яшчэ краіны NATO гатовыя дапамагчы Украіне і ці застаецца надзея на закрыццё неба? Высвятляла Вольга Міцкевіч.

Чым беларусы могуць дапамагчы ўкраінцам на дыпламатычным фронце?

Ці можа вайна ва Украіне адкрыць для нас акно магчымасцяў для сістэмных зменаў? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Кацяю Глод, беларускім аналітыкам у амерыканскім Цэнтры аналізу еўрапейскай палітыкі.

Расея: апошняя надзея на Кітай

Пасля дваццаці двух дзён вайны Крэмль звярнуўся па дапамогу да Паўночнай Карэі і Кітаю. Іронія ў тым, што з апошнім Расея мае даўнюю тэрытарыяльную спрэчку. Але, відаць, у сітуацыі, калі Расею выключаюць з міжнародных арганізацыяў, аслабляюць беспрэцэдэнтнымі санкцыямі і дыпламатычнай ізаляцыяй, праглынуць можна ўсё. Масква працягвае руку па грошы і ваенную дапамогу ў бок Паднябеснай. Ці пойдзе на гэта Кітай? Спойлер: амбасадар Кітаю пераконвае, што не – а як сітуацыя выглядае насамрэч? Матэрыял Надзеі Бельскай.

Які ў Пуціна ваенны план?

Расея, маўляў, сарвала планы Кіева, які хацеў распачаць вайну. Расейскія вайскоўцы «робяць усё, каб пазбегнуць стратаў сярод мірнага насельніцтва ўкраінскіх гарадоў» – гэта толькі некалькі заяваў з выступу Пуціна на нарадзе аб мерах сацыяльна-эканамічнага падтрымання рэгіёнаў гэтым тыднем. Таксама Пуцін заявіў, што ўсё ідзе згодна з планам. Але якім можа быць гэты план? І якую цану за гэта гатовы заплаціць Крэмль? Высвятлала Святлана Аўчарова.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілях у Facebook і «Одноклассниках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Mikhail Klimentyev/Kremlin Pool / Zuma Press /