Хто перамог дэпрэсію, той пераможа і Лукашэнку


Пасля 2020 года беларусы перажылі ўсе віды і камбінацыі і вострага, і хранічнага стрэсу. Як гэта адбіваецца на нашым фізічным і псіхічным здароўі?

Праваабаронца Аліна Нагорная, якая займаецца абаронаю беларускай мовы, перажыла ўсе стадыі стрэсу: тры гады пасля беларускай рэвалюцыі яна зазнавала пастаянны пераслед сілавікоў. Змена гарадоў і вёсак, уцёкі ад спецслужбаў у розныя мястэчкі Беларусі, роды ва ўмовах канспірацыі – і ўрэшце Аліна аказалася ў вымушанай эміграцыі. Як заўсёдная напружанасць і чаканне затрымання адбіваюцца на здароўі – і чаму ейная сям’я ўсё адно лічыць, што трэба заставацца ў Беларусі да апошняга?

У новым выданні «Трэба пагаварыць» крызісны псіхолаг Алена Грыбанава і Марыя Грыц разбіраюцца ў тым, як стрэс псуе жыццё беларусам. Ці бывае «добры» і «дрэнны» стрэс, як падтрымаць сябе і ператварыць стадыю дэпрэсіі ў магчымасць змяніць уласнае жыццё?

У фінале праграмы эксперт у здаровым ладзе жыцця Андрэй Ткачоў папярэджвае, што трэнаванні з апошніх сілаў не дапамогуць аднавіць здароўе або справіцца са стрэсам, бо карысная толькі пасільная нагрузка і від спорту, які прыносіць задавальненне.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.