У 2003-м міліцыя паставіла сумны рэкорд Беларусі, затрымаўшы 7-гадовага хлопчыка. Гэтыя дзеянні міліцыі асудзіў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Хлопчыкам гэтым быў наш госць, адзін з самых вядомых беларускіх вядоўцаў Вітаўт Сіўчык.
Вітаўт Сіўчык – журналіст, тэлевядоўца. Вы маглі бачыць яго ў праграме «Бязвіз/Безвіз» і нашых выданнях навінаў.
Вітаўту пашчасціла гадавацца ў беларускамоўнай сям’і. Ягоны бацька Вячаслаў Сіўчык – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Беларуская мова – адзін з галоўных працоўных інструментаў Вітаўта, якім ён вельмі даражыць.
Наш госць распавёў пра месца беларускай мовы ў прафесіі журналіста, нашым грамадстве і прыватным жыцці. Якія перавагі нараджэння ў беларускамоўнай сям’і? Ці шмат у Беларусі беларускамоўных людзей, і ці ёсць запыт на беларускую мову? Ці даводзіцца ўдасканальваць веданне мовы Вітаўту, які мае такую вялікую практыку? У якую лагічную пастку загналі сябе праўладныя прапагандысты, калі пагардліва называюць сваіх апанентаў «свядомымі»?
У граматычнай частцы пагаворым пра тое, што адбываецца з паветраным шарыкам, з якога выходзіць паветра, – ён «здуваецца», здзьмухваецца ці здзімаецца.
Спатыкацца/сустракацца – рус. встречаться
Пашчасціць – рус. посчастливиться
Трасяніць = размаўляць на трасянцы
Свядома – рус. сознательно
Схіліць – рус. склонить
Перадумова – рус. предпосылка
Думка – рус. мысль
Варта – рус. стоит
Схільнасць – рус. склонность
Выхоўвацца – рус. воспитываться
Асяроддзе, асяродак – рус. среда
Пераважна – рус. преимущественно
Пачувацца – рус. чувствовать себя
Кола – рус. круг
Узорны = эталонны
Натхняць – рус. вдохновлять
Імпэт – рус. порыв, стремление
Натуральны – рус. естественный
Вынятак/выключэнне – рус. исключение
Паветра – рус. воздух
Зычыць/жадаць – рус. желать
Супольнасць – рус. сообщество
Вылучацца – рус. выделяться
Абурацца – рус. возмущаться
Звяртаць увагу – рус. обращать внимание
Заўвага – рус. замечание
Адгукацца – рус. отзываться
Занядбаць – рус. забросить
Міт = міф
Здарацца – рус. случаться
Сход – рус. собрание
Затрымліваць – рус. задерживать
Сумны – рус. печальный
Дзіўна – рус. странно
Досвед = вопыт
Бракаваць = не хапаць
Аздоба – рус. украшение
Удасканальваць – рус. совершенствовать
Кшталтаваць = паляпшаць, адточваць
Спрэчны момант – рус. спорный момент
Вымавіць – рус. произнести
Збег зычных – рус. сочетание согласных
Саромнае/ганебнае – рус. постыдное
Прыказкі, прымаўкі – рус. пословицы, поговорки
Накшталт – рус. вроде
Наконт – рус. насчет
Свядомы – рус. сознательный
Абазнаны = кампетэнтны
Упэўнены – рус. уверенный
Адукаваны – рус. образованный
Перакананы – рус. убежденный
Імпрэза, мерапрыемства – рус. мероприятие
Прага – рус. жажда
Кепскі = дрэнны – рус. плохой
Брыдкі – рус. безобразный
Дадатковы сэнс – рус. дополнительное значение
Імкнуцца – рус. стремиться
Насуперак – рус. наперекор
Цемрашальства – рус. мракобесие
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: «Хартия’97»