Беларус робіць байцам ЗСУ пратэзы


Беларус і ўкраінец пратэзуюць жаўнераў і дзяцей, якіх скалечыла вайна. Падрабязней – у «Беларускім свеце».

Украінскі ваеннапалонны, якому расейцы бензапілой адцялі нагу, украінскія жаўнеры, якія падарваліся на міне ці сталіся ахвярамі артабстрэлаў, 10-гадовы хлопчык, які страціў канцавіну, калі ў ягоны дом патрапіла ракета… Менавіта для іх у ЗША беларус Юрый Арашыдзэ разам з украінскім пратэзістам Якавам Градзінарам стварылі праект «Protez Foundation».

«Разумеючы, што свабода Беларусі залежыць ад Украіны, хочацца рабіць усё, каб Украіна перамагла. (…) Мы адкрылі гэты праект для дапамогі жаўнерам і дзецям, грамадзянам Украіны ў пратэзаванні, якія атрымалі траўмы падчас вайны. Кожны салдат можа зайсці на наш сайт і запоўніць анкету».

Хлопец кажа, што не абавязкова данаціць мільёны: праект працуе, бо людзі ахвяруюць розныя сумы.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларус адкрыў будаўнічую фірму ў Белай Падляскай і дае працу суайчыннікам
  • Слынны знаўца беларускай кухні ладзіць экскурсіі ў Тэль-Авіве

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu