Мастачка забрала рупар у чыноўніка і прамовіла


Гамяльчанка Алена працавала ў музеі, яна і сама мастачка. Улетку 2020 года малявала пратэставыя плакаты і выходзіла разам з усімі на вуліцы Гомля. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет»:

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам гораду яна ўзяла ў рукі мегафон і задала нязручныя пытанні, пасля заклікала людзей не верыць прадстаўнікам улады і пайсці ўсім разам да СІЗА, каб хоць чым-небудзь дапамагчы затрыманым. На наступны дзень Алене пазванілі ў дзверы, і давялося тэрмінова аформіць дамову з адвакатам. Пасля пераследу была вымушаная пакінуць з сынам Беларусь.

«Думаю, шмат хто не вернецца. Занадта складана ўсё даецца на новым месцы. І калі пусціць карэнні, цяжка зноў сябе вырываць і зноў высаджваць у новую зямлю. Думаю, нас чакае яшчэ даволі цяжкі і даволі складаны шлях. Мы мусім быць да гэтага падрыхтаваныя. І не быць такімі ўразлівымі і наіўнымі, як мы былі год таму. Хочацца, каб мы ўсе разам зрабілі гэтыя высновы. І нашыя лідары, і мы ў тым ліку, і звычайныя людзі», – разважае Алена.

Цяпер мастачка жыве ў Вроцлаве разам з сынам, працуе на складзе вопраткі і вучыць польскую мову. Сын нашай гераіні ходзіць у школу.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Магілёў – Вільня – Варшава: столькі гарадоў менш чым за год змяніла актывістка з Магілёва;
  • Выкладчыка філасофіі звольнілі за беларускую мову, цяпер працуе пекарам у Ізраілі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu