Як не загнуцца на працы і ўдома з дзецьмі


Прызнайцеся, калі вы зразумелі, што больш не цягнеце? «На цябе страшна глядзець», – праз год пасля нараджэння дзіцяці пачула ад сяброўкі гераіня праграмы «Трэба пагаварыць» Наста Базар, тады «шчаслівая жонка і маці».

Гэтак Наста зразумела, што яна больш не цягне. Для яе гэты званочак быў сігналам да радыкальнай змены жыцця.

«Мне хопіць», «я болей не магу», «я ні з чым не даю рады» – большасць беларусак, нават калі ўсведамляюць гэта, працягваюць везці той воз абавязкаў, які апынуўся на іхных плячах.

Як выжыць і не зламацца ад гэтага грузу? Па-першае, трэба навучыцца прасіць дапамогі і прымаць яе. Па-другое, трэба дэлегаваць працу ў доме сваёй сям’і – вядома, давядзецца пераадолець супраціў, аднак яно таго вартае. Вядоўцы праграмы Марыя Грыц і Крысціна Дробыш распавядаюць пра свае спосабы зняць лішні цяжар з плячэй. А псіхолаг праграмы Эліна Антонава дае парады, што рабіць, калі вы на нулі, і як аднавіць сілы.

Belsat.eu