Пад шум беларускіх санкцыяў запланавалі перадзяліць рынак


У Беларусі знікне хамон? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

У беларускіх санкцыях супраць Захаду – адмысловыя дзіры, прапісаныя асобнаю часткаю пастановы пра контрсанкцыі. Яны прадугледжваюць вылучэнне квотаў на асобныя віды тавараў. Тлумачыць адмысловец:

«Калі глядзець тэкст гэтай пастановы пра контрсанкцыі, то трэцяя яе частка прысвечаная вылучэнням квотаў, механізмам адклікання квотаў, механізмам пераразмеркавання квотаў. Карацей, вось гэтая частка займае больш месца ў тэксце, чымся змест самой пастановы, як гэтыя механізмы будуць працаваць, якія таварныя пазіцыі туды ўключаныя. Узбагацяцца тыя, хто бліжэй «да карыта».

Пастанова пра механізм размеркавання квотаў для імпарту на еўрапейскія тавары. Кампенсаваць «гаманцам» Лукашэнкі тыя даходы, якія яны страцяць у выніку сектаральных санкцыяў супраць іх.

«Хутчэй за ўсё, гэта пад шумок гэтых санкцыяў у сапраўднасці запланаваны перадзел рынку насамрэч імпартнай прадукцыі», – дадае Сяргей Чалы.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • На «А1» уз’еўся ўрад
  • Нацыянальны банк вярнуўся да продажу валюты
  • Будзе створаны нейкі «спец-бел-вонкавы-садавіна-імпарт»

Belsat.eu