Маладая пара распісвала «Табакеркі», цяпер пагражаюць у іх забраць кватэру


Яўгенія і Аляксандр – з Менску. Актыўна ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, але пазней знайшлі свой спосаб барацьбы з палітычным рэжымам. Падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Жэня распісвала кіёскі з табакай, Саша стаяў «на шухеры». Аднойчы не заўважыў міліцэйскай машыны, маладзёнаў затрымалі. У выніку – ператрус, пуцёўка на Акрэсціна, крымінальная справа. Праўда, вызначыцца з артыкулам не могуць да сёння. Справу пагражалі перакваліфікаваць, выставіўшы актывістам абвінавачанне як групе асобаў (санкцыя – да 6 гадоў пазбаўлення волі). Таму пара пастанавіла з’ехаць.

«Я раздала свае рэчы, таму што разумела, што мы з’едзем. У мяне была калекцыя сукенак. Вельмі шмат. Я сюды прывезла толькі тры з васьмідзесяці ці з сямідзесяці. (…) Была істэрыка, што крымінальная справа. Калі мы пачулі пра «групу асобаў», то вырашылі зʼязджаць, бо нічым добрым гэта не скончыцца», – узгадвае Жэня.

Цяпер улады пагражаюць адабраць у маладых людзей кватэру.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Улады хацелі «закрыць» нават галоўнага калекцыянера марак
  • Кандыдат навук у эксперыментальнай фізіцы распавядзе, як дыяспара лабіруе беларускае пытанне сярод еўрапейскіх палітыкаў

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu