Лукашэнка папрасіў у Пуціна ядравыя ракеты


У новым выпуску вы пабачыце, як старшыня Ператрахчанка распавядаў жыхарам калгасу «Светлы жах» пра цяжкое жыццё ў заходніх краінах.

  • Колькі рыбы можна наглушыць ядравымі ракетамі?
  • Як уратаваць галодных дзяцей Парыжу і Нью-Ёрку?
  • Ці можна перамагчы карупцыю на Аклагомшчыне?
  • У якіх сферах калгас «Светлы жах» дагнаў і перагнаў падступных амерыканцаў?

Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.