15 сакавіка 1994 года была прынятая першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Вечаровы эфір за 15 сакавіка
16.03.202402:17
Галоўныя тэмы выдання:
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю нашае незалежнай дзяржавы. Пра падрыхтоўку першага асноўнага закону краіны ўзгадвае ЗянонПазняк. Госці студыі – дарадца Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і дэпутат Вярхоўнага Савету (1990-1996), палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык
Палітвязні Беларусі
FAS: пад Асіповічамі стварылі базу захавання ядравай зброі. У студыі – аўтар і вядоўца міжнароднай праграмы «Прасвет» Сяргей Пеляса
Навіны рэгіёнаў
Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
Лукашэнкаўскія сілавікі ў фэйкавым канале, які выдае сябе за канал «BYPOL», распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што Святлана Ціханоўская ўвяла ў дзеянне «План Перамога 2.0» у сувязі з выбарамі ў Расеі. Каментуе Станіслаў Лупаносаў
У Расеі пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Каментуе расейскі палітолаг Іван Прэабражэнскі
Навіны замежжа
Шэф-кухар і ныральнік-аматар РаамінСаміі рыхтуецца здзівіць гасцей летняй Алімпіяды ў Парыжы незвычайным ласункам
Дырэктарка Ліцэю БДУ Таццяна Мамчыц нібыта перадала рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Андрэю Каралю калектыўны зварот работнікаў установы, у якім працаўнікі прапаноўваюць надаць ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага, паведамляюць у сацыяльных сетках Ліцэю БДУ. Абмяркуем з выпускніцай першага набору Ліцэю БДУ, літаратуразнаўцай Наталляй Русецкай