Чаму Лукашэнка звальняе галоўных сілавікоў?


Што азначаюць ракіроўкі ў афіцыйных сілавых ведамствах разбіраюцца вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і журналіст Віктар Федаровіч.

Замена адразу некалькіх ключавых фігураў у разнастайных сілавых ведамствах нарадзіла шмат чутак і плётак. З чым могуць быць звязаныя кадравыя ператасоўкі?

«Фундамент улады Лукашэнкі пайшоў трэшчынамі. Напэўна, гэта не буйны, дробны раскол, але знак сур’ёзны. Безумоўна, усе кадравыя прызначэнні і мінулыя, і будучыя ў аснове будуць мець адно – новыя людзі павінны будуць аб’яднаць калектыў. Паршывых авечак адтуль выціснуць, выявяць. Мне падаецца вось гэтая мітусня кадравая… З чаго пачнуць прызначаныя сілавікі? Яны будуць шукаць здраднікаў унутры», – пракаментаваў Віктар Федаровіч.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; Сяргей Гудзілін, NN