Пуцін выкарыстае Беларусь для свайго «адказу» Захаду?


Вайна была прызначаная на 16 лютага, але за дзень да абвешчанай даты яе адмянілі. Ці можна сказаць, што расейска-ўкраінская палітычная канфрантацыя прыпыненая, альбо яна проста пастаўленая на паўзу? Ультыматыму Крамля Захад не выканаў, але ці дабіўся Пуцін сваіх мэтаў? Расея заявіла, што пасля вучэнняў пачынае вывад войскаў з Беларусі. Але ці ўсіх – і ці назаўжды?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з навуковым супрацоўнікам Карлавага ўніверсітэту ў Празе, экспертам міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандрам Марозавым.

Пэўныя думкі, што выказаў Аляксандр Марозаў у часе «Размовы»:

  • Першы раўнд канфрантацыі паміж Крамлём і Захадам завершаны
  • Ніхто ўсур’ёз і не чакаў, што будзе менавіта вялікая вайна і аднабаковая атака Крамля
  • Спецаперацыя Захаду дзеля выцягвання Крамля з нары, у якую ён залез з 2014 года, удалася
  • Усе апошнія перамовы не ў плюс Пуціну
  • Пад кананаду канфлікту з Кіевам адбываецца паўзучая інтэграцыя Беларусі і Расеі
  • Вельмі верагодна, што Пуцін выкарыстае Беларусь для свайго адказу Захаду.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Kremlin Pool / Russian Look / Forum