Профіль пакалення 150 піцаў за 5 дзён


Прадаць кватэру, лецішча – і адчыніць кавярню. І майстэрню. Як застаўшыся без дому стварыць месца, з якога госці не хочуць сыходзіць – можна павучыцца ў гаспадароў «Да».Журналісты «Белсату» не могуць наракаць на сваю працу, падчас якой яны ядуць шакаладныя торты з карамельным крэмам і цукровымі кветкамі ды запіваюць усё смачнай кавай. Воля Сауле завітала ў першую ў Менску кавярня-майстэрню, дзе кавярні і майстэрні – роўна 50 % на 50 %.Гаспадары месца прызнаюцца, што ідэя простая: паходзіць ад знакамітага старажытнага выразу «Хлеба і відовішчаў!», якім паэт Ювенал апісаў крэда сучаснага яму рымскага грамадства. Майстар Дзяніс з «ДА» мае мастацкую адукацыю – таму ён хутчэй творыць, чым гатуе:

«Быць «проста кухарам» азначае проста гатаваць ежу. А я люблю прыдумляць нешта. Напрыклад, 50% усіх рэцэптаў нашых пернікаў прыдумаў я сам».

Творцы «Да» – кухары, кандытары, барыста і мастакі.«Насамрэч, я больш перажываю, калі аддаю замову. Рэакцыя чалавека на нашыя стравы або дэсерты – гэта больш важна, чым працэс прыгатавання», – кажа Дзяніс.Мы цяпер арыентуемся болей на майстар-класы: кавы або, напрыклад, гатаванне з дзецьмі», – кажа ягоны паплечнік і бізнэс-партнёр Антон. – «Мы хочам, каб сем’і, бацькі і дзеці, ядналіся ў нашых сценах».Так, самы вялікі майстар-клас хлопцы правялі з 600 дзецьмі, з якімі прыгатавалі 150 піцаў за 5 дзён.«Планы? Ну якія планы – адкрыць сетку такіх кавярняў і працягваць займацца творчасцю далей – кажуць гаспадары «ДА».Воля Сауле + ДД

Глядзі таксама
Каментары