15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

Праграма «Песняроў» на вершы Максіма Багдановіча «Вянок» гучала апошні раз у 1991-м. Народны аркестр імя Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца аднавіў праграму без нотнага матэрыялу.

26 гадоў мінула з часу, калі Уладзімір Мулявін стварыў цыкл песень на вершы Максіма Багдановіча «Вянок». Да дня народзінаў Уладзіміра Мулявіна, які Беларусь адзначала 12 студзеня, народны аркестр імя Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца аднавіў праграму 1991 года і прэзентаваў яе на адмысловым канцэрце ў Менску.

У праграме – 15 песень, сярод якіх слынныя «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера», «Лявонiха» ды «Пагоня». Прэм’ера цыклу «Вянок» адбылася ў Бібліятэцы Аб’яднаных нацыяў у Нью-Ёрку 1 лістапада 1991 года. Пасля вяртання «Песняроў» з ЗША праграму паказалі 9 снежня 1991 года, у дзень 100-гадовага юбілею Максіма Багдановіча, на сцэне дзяржаўнай філармоніі і больш ніколі не выконвалі.

Нотны матэрыял не захаваўся.

Аднак у прыватнай калекцыі аматара «Песняроў» Уладзіміра Пазняка з Масквы знайшоўся ўнікальны аўдыязапіс з прагону праграмы «Вянок» у рэпетыцыйным памяшканні ансамблю ў Белдзяржфілармоніі ў жніўні 1991 года. І менавіта на падставе гэтай адзінай крыніцы праграму «Вянок» аднавілі ў поўным аб’ёме – так, як задумаў яе сам аўтар.

Аранжыроўкі стварылі Алег Молчан ды Аляксандр Крамко. Цяпер праграму можна будзе чуць яшчэ не раз, а на канцэрце памяці Мулявіна рэжысёр Уладзімір Арлоў прэзентаваў яшчэ адну прэм’еру – дакументальны фільм «Пясняр. Сэрцам і думамі».

ДД

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава

Стаў вядомы склад савету, што забараніў канцэрт Алеся Дзянісава