Пра спецыяльны пакой Лукашэнкі і «жаночага лісліўца» Латушку – на паліграфе блогер Паршута


Праз дэтэктар хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» прайшоў Максім Паршута, sex podcaster, YouTube-блогер.

Блогер Максім Паршута не лічыць, што Лукашэнка сексуальны, а тое, што ён з’яўляецца ў кадры з маладымі дзяўчатамі, – праява не сексуальнай актыўнасці, а таго, што ён маладзіцца. Але каго блогер лічыць секс-сімвалам цяперашняй Беларусі?

«Мне здаецца, што праблема і Ярмошынай, і Качанавай, і іхнай сексуальнасці ў тым, што ў іх не адчуваецца нейкай упэўненасці, сілы. Вось. Іхная асноўная задача – гэта дагадзіць аднаму чалавеку, але гэта не сексуальна».

А вось Святлана Ціханоўская – ейная барацьба, імкненне да свабоды і ўвесь шлях – гэта сексі, лічыць блогер.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці лічыць блогер сексуальнай Наталлю Эйсмант, а Лукашэнку – вычварэнцам?
  • Ці шчыра яго хвалююць правы жанчын у Беларусі?
  • Гвалт у сямʼі чыняць найперш мужчыны?

belsat.eu