Чаму туркі – «нашыя хлопцы»? Як турак уратаваў беларуску ад рэпрэсіяў


Таццяну Грыневіч-Матафонаву часам называюць «першаю скрыпкаю пратэстаў» за актыўны ўдзел у іх. Але ёй давялося з’ехаць у Турцыю. Яна падзялілася з «Мовай нанова» сваймі ўражаннямі ад турак і турэцкай мовы.

Таццяна Грыневіч-Матафонава – беларуская музыка і бардаўка. Яна выдала шэраг альбомаў, як сольных, так і ў супрацы з рознымі музыкамі. Напрыклад, «З Новым годам» (2011), «Беларускі раманс «Шыпшына»» (2012), «Паспеўкі» (2012).

Падчас пратэстаў гукамі скрыпкі і голасу яна разам з іншымі музыкамі актыўна падтрымлівала баявы дух пратэстоўцаў.

«Рэальна былі такія моманты цяжкія псіхалагічна, калі аўтазакі, калі людзі ў чорнай вопратцы і балаклавах… Гэта было страшна напружана і псіхалагічна цяжка, – узгадвае Таццяна. – Людзі ўжо думалі, што ўсё – не ўтрымаемся, пойдзем дадому. Бо страшна. І ў гэты момант я даставала ці скрыпку, ці зацягвала песню. Яны зацягвалі са мной і забываліся на свой страх, і такім чынам мы заставаліся на плошчы».

Гледачоў чакае захапляльны аповед па турак і турэцкую мову. Напрыклад, ці вы ведалі, што слова «бусел» – запазычанае? А што слова «кулак» у турэцкай мове азначае зусім іншую частку цела? Чым адрозніваюцца адносіны паміж мужчынам і жанчынаю ў Беларусі і Турцыі? Пра гэта ды іншае распавядзе Таццяна Грыневіч-Матафонава.

У граматычнай частцы пагаворым, якія словы беларуская мова запазычала з турэцкай. Падрабязней пра цюркізмы ў беларускай мове – тут.

Скіраванасць – рус. направленность

Муры = каменныя сцены

Вопратка = верхняе адзенне

Забывацца на… (нешта/некага)

Апынуцца – рус. оказаться

Вандраваць – рус. путешествовать

Назіраць – рус. наблюдать

Адлюстроўвацца – рус. отражаться

Ставіцца – рус. адносіцца

Выхаванне – рус. воспитание

Дамовіцца – рус. договориться

Песціць – рус. нежить

Прызвычаіцца – рус. привыкнуть

Стаўленне = адносіны – рус. отношения

Шкадаваць – рус. жалеть

Тлусты – рус. жирный

Коўдрачка – рус. одеяльце

Рухацца – рус. двигаться

Прыпынак – рус. остановка

Шклянка – рус. стакан

Філіжанка – рус. чашка

Асабіста = персанальна

Уратаваць – рус. спасти

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Ivan / unsplash