Кашмарны сон Лукашэнкі: Ціханоўская ўзначаліць беларускі корпус NATO! Сатырычнае шоу


Кашмар Аляксандра Лукашэнкі: беглыя беларусы ствараюць новыя палкі Каліноўскага, адкрываюць другі фронт, а на іх чале стае Святлана Ціханоўская! Каб супакоіць Сіняпалага, РБ і РФ разгарнулі свае сілы. Але «Хай так TV» мае лепшую прапанову!

Кацярына Ваданосава, Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі свежыя канспіралагічныя тэорыі, гучныя заявы палітыкаў і нечаканыя ідэі чыноўнікаў для развязання лавіны праблемаў, якая гразіцца змесці рэжымы Лукашэнкі і Пуціна.

Таксама «Хай так TV» здабыў эксклюзіўныя відэаматэрыялы, прабраўшыся на трактарны завод, у Міністэрства архітэктуры і нават прасачыўшы за ходам контртэрарыстычнай аперацыі КДБ!

А Дудзінскі правёў лекцыю геаграфіі для Хрэнава (міністра абароны) і напісаў песню пра Наталлю Эйсмант.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Ціханоўская ўзначаліць беларускі корпус NATO?
  • «Увага, экспансіўнае семя!» Якую заразу разносяць расейскія ўхілісты
  • «Баярышнік» ці «Навічок»: што вып’е Лукашэнка
  • Сала, бараніна ці рыба: на што бяруць прызыўнікі?
  • Беларускі дэпутат гатовы сцерці з паверхні зямлі любую дзяржаву!
  • Беларуская чыгунка прыдумала, як пагасіць даўгі!
  • Зніклыя ў Расеі паўтара мільёна камплектаў уніформы апынуліся ў Беларусі?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Телеканал ОНТ, Страна для жизни / YouTube; Nikhil Veera Aradada / unsplash