Руслан Кулевіч: «Я запісаў жанчыну, якая цалкам змяніла меркаванне пра Лукашэнку»


«Размова», як вы ведаеце, выходзіць у жывы эфір з Варшавы. Прычыны – зразумелыя. З падобных прычынаў, дарэчы, за апошні год-паўтара з Беларусі з’ехалі прынамсі сотні і сотні тысяч беларусаў. У маштабе асобных чалавечых лёсаў – гэта можа быць паратунак ад рэпрэсіяў, вымушаная эміграцыя, альбо наадварот – квіток у новае, лепшае жыццё. А вось у маштабе краіны – гэта найперш, канешне ж, сапраўдная гуманітарная катастрофа.

Наколькі моцна адабецца гэтая катастрофа на ўсіх нас і на нашай Бацькаўшчыне, сёння сказаць цяжка. Напэўна, гэта залежыць ад таго, як доўга яшчэ будзе працягвацца знішчэнне Беларусі лукашыстамі. І ад таго, колькі беларусаў з тых, хто з’ехаў, потым вернецца на радзіму.

Пра ўсё гэта Валер Руселік паразмаўляў з гарадзенскім журналістам у эміграцыі і аўтарам вельмі цікавага медыяпраекту «Мы вернёмся» Русланам Кулевічам.

Вось некаторыя ягоныя думкі:

  • Мала хто кажа пра падзеі і людзей рэвалюцыі ў рэгіёнах
  • Я бачыў жанчыну, якая збірала подпісы за Лукашэнку, але пасля падзей жніўня 2020 году ўдзельнічала ў пратэстах
  • Людзі, якія ўцякалі з Беларусі ў 45-46 гадах, казалі мне: Глядзі, мы ўцякалі ад камуністаў 70 гадоў таму, а ты ўцёк ужо цяпер

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».

Калаж з фота: s13.ru / Белсат