Спікер палка Каліноўскага распавяла пра дзень, калі Беларусь будзе вольнай


Герой чарговага выдання «Ваяроў» – добраахвотніца «Чабор», якая стала афіцыйнай спікеркаю палку Каліноўскага. Нашую гераіню вы пабачыце зусім з іншага боку – не такой, як на штотыднёвых прэс-рэлізах.

«Чабор» з мужам пакінулі Беларусь у верасні 2020 года – маладыя людзі спачатку з’ехалі ва Украіну, пасля ў Польшчу. Пачатак вайны заспеў іх у Варшаве. Крысціна з мужам адразу вырашылі далучыцца да шыхтаў беларускіх добраахвотнікаў, запоўнілі анкеты, але чаканне адказу заняло быццам цэлую вечнасць:

«Муж зʼязджае, ён мне тэлефануе: «Усё, я пару дзён». Я такая: «Так, клас!» Ён прыходзіць дадому, у мяне сабраныя валізкі: «Ты куды?» Я кажу: «У сэнсе? Мы ж едзем!» – «Не, я еду».

У выніку ва Украіну паехаў спачатку толькі муж Крысціны, і ёй зноў давялося чакаць. Нарэшце, яе заяўку ўзгаднілі, а пасля содні ў дарозе, і дзяўчына апынулася ў сталіцы:

«Мы прыехалі сюды ў Кіеў на базу. Першае, што я ўбачыла, – тады яшчэ былі ачэпленыя дарогі тут, – я бачыла хлопцаў, бачыла знаёмых хлопцаў. І калі ты звыклы бачыць чалавека ў цывільным жыцці, у цывільным адзенні, а потым бачыш у вайсковай форме, ты проста ўспрымаеш яго іншым, абсалютна іншым настолькі, што такое адчуванне, што ты ведаеш проста вось нутро, а само аблічча чалавека абсалютна адрозніваецца».

Што Крысціне «Чабор» запомнілася з першых дзён у сталіцы Украіны? Як яна зрабілася прэс-сакратаркаю палку Каліноўскага? Што яна лічыць найцяжэйшым у сваёй працы? І якім будзе дзень, калі вызваляць Беларусь? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры».

Ваяры
Каліновец пра баі за Херсон, палонных расейцаў і загінулых пабрацімаў
2022.09.11 13:05