Рэпрэсіі працягваюцца, а гандаль з Беларуссю толькі расце


Хто дапамагае Лукашэнку абыходзіць заходнія санкцыі? Хто галоўны лабіст менскага і крамлёўскага рэжымаў у Еўропе? Як можна закруціць кранік з грашыма шклоўскаму дыктатару?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні ток-шоу «План Б» з удзелам палітолага Дзмітрыя Балкунца, дэпутата Сейму Літвы Томаса Тамілінаса, журналістаў-расследавальнікаў Шарунаса Чарняўскаса і Аляксандра Ярашэвіча, а таксама эканаміста Яраслава Раманчука.

Госць праграмы Андрэй Бодзілеў згадаў у студыі цікавы факт:

«Я прасіў аднаго чалавека ў Беларусі, каб ён маніторыў наяўнасць іншаземных прадуктаў у буйной краме ў адным з гарадоў. На працягу пяці месяцаў чалавек прысылаў здымкі, што ён знаходзіў. Дык там было ўсё: і бельгійскае піва, і іспанскія таматы, апельсіны. Карацей, усё. Адпаведна сачу, што ёсць у крамах на Захадзе, дзе нескладана знайсці на паліцах беларускія прадукты».

Таксама ў праграме «План Б»:

  • Ці ёсць плён ад журналісцкіх расследаванняў таго, як беларускі рэжым абыходзіць санкцыі?

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum

Belsat.eu