Атака на сям’ю Лукашэнкі


9 траўня Лукашэнка выкарыстаў ядравую зброю для палітычнага шантажу, працягваючы рэпрэсіі. Ці можа змяніць сітуацыю ў Беларусі метад бізуна і атака на сям’ю Лукашэнкі? Дзмітрый Балкунец і Анатоль Лябедзька, новы «Двубой».

«Змагацца патрэбна з сістэмай, архітэктарам якой ёсць Лукашэнка. А гэта больш складаная і цяжкая задача, бо сам правіцель – важны, але не адзіны складнік гэтай сістэмы», – заяўляе палітык Анатоль Лябедзька.

Hавiны
«Рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца». Святлана Ціханоўская – пра змены ў Беларусі і тое, як трэба да іх рыхтавацца
2024.05.06 16:47

«Неабходна засяродзіць намаганні на вызваленні палітычных зняволеных, адкрыцці крымінальнай справы на Лукашэнку і ягонае атачэнне, а таксама на прызнанні на міжнародным узроўні КДБ і МУС Беларусі тэрарыстычнымі арганізацыямі», – лічыць палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Двубой
Пасыплецца як картачны домік? План ад палка Каліноўскага для Беларусі
2024.04.24 17:00

Аднак ці сапраўды ў дэмакратычных сілаў ёсць стратэгія змагання з рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог»
  • Дзмітрый Балкунец, палітолаг

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.