«Унучак ты мой, па што табе гэтая беларуская мова?» Павел Латушка пра сваё выхаванне


Павел Латушка распавёў, як сям’я, школа і служба ў МЗС і Міністэрстве культуры сфармавалі ягоныя погляды на беларускую мову. Чаму яна выклікае такі жах у ворагаў Беларусі? Як абараніцца ад рэваншу «ўсходняга суседа»?

Павел Латушка з сям’і вынес перакананне ў каштоўнасці беларускай мовы і культуры. На дзяржаўнай службе гэтае перакананне толькі ўзмацнілася. Хоць беларуская мова і займае другаснае месца ў сённяшняй Беларусі, спадар Павел верыць у яе добрую будучыню. Але папярэджвае: ворагі самастойнай Беларусі ведаюць, які моцны фактар супраціву – нацыянальная мова, і будуць спрабаваць яе знішчыць.

Якім быў бацька Паўла Латушкі? Якія адзнакі меў Павел у школе? Чаму аднакласнік з Расеі гразіўся расстраляць яго з аўтамата Калашнікава? Якім было першае месца службы спадара Паўла, якое ён лічыць «падарункам лёсу»? Як ён выкруціўся, калі яго як міністра культуры запрасілі ва ўрад даваць тлумачэнні наконт праграмы ўсталявання помнікаў беларускім дзеячам? Што містычнага здарылася на адкрыцці віленскага помніку Францішку Багушэвічу?

Гэта другая частка гутаркі са спадаром Паўлам. Першая частка тут:

Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч.

Пераказваць = перадаваць

На глебе – рус. на почве

Асобна – рус. отдельно

Лёс – рус. судьба

Выхаваны – рус. воспитанный

Адпавядаць – рус. соответствовать

Зладзіць = арганізаваць

Прыхільны = адданы

Выраз – рус. выражение

Яскравая з’ява – рус. яркое явление

На страху – рус. на крышу

Хованкі – рус. прятки

Артыкул – рус. статья

Плынь = паток

Палеткі = палі

Уплыў = уздзеянне

Другасны = няважны, другарадны

Выбітны = выдатны

Меркаваць = думаць, лічыць

Падрабязнасці = дэталі

Абразіцца – рус. оскобиться

Натуральная з’ява – рус. естветсвенное явление

Адмоўна = негатыўна

Постаць = фігура

Абрус – рус. скатерть

Лунаць = развівацца

Скурчыцца = скараціцца

Спагада = спачуванне – рус. сочувствие

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.