Даўмонт. Фатальная памылка караля Літвы


Каралі могуць усё, але часам гэта каштуе ім жыцця. Гэтак было ў выпадку стваральніка ВКЛ Міндоўга і ягонага сябра, князя Нальшанаў Даўмонта. Як той зрабіўся Цімафеем Пскоўскім і стаўся святым? І пры чым тут Стэфан Баторы?

Міндоўг стварыў Вялікае Княства Літоўскае пры падтрыманні паплечнікаў, адным з якіх быў князь нальшанскі Даўмонт. У Міндоўга і Даўмонта нават жонкі былі сёстры-блізняты – Марта і Агна. Але калі Марта памерла, Міндоўг надумаў зрабіць сваёй жонкай Агну. Гэта ўсё вылілася ў помсту з боку Даўмонта былому сябру, а затым – помсту з боку Войшалка, сына Міндоўга, забойцам ягонага бацькі.

Але Даўмонт уратаваўся ды ўцёк у Пскоў, дзе хрысціўся пад імем Цімафея і змагаўся супраць крыжакоў. Ды так удала, што стаўся праваслаўным святым.

Падрабязнасці гісторыі князя Даўмонта глядзіце ў новым выданні «Вусаў Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commos