Лідскаму суддзю навалілі ў заплечнік


Як прафесійны «ябацька» будзе кіраваць Нацыянальным тэатрам оперы і балету?

Што акторам і артыстам тэатру прыходзіцца набываць на працы за свае грошы?

Як «суддзю» з Ліды жыць далей з іміджам чалавека, якому наклалі ў заплечнік?

Ці раздача хіджабаў футбалісткам-мусульманкам – гісторыя пра барацьбу за роўныя правы?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выпуску праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі выпуску былі звольненая артыстка сімфанічнага аркестру Нацыянальнага тэатру оперы і балету Беларусі Ала Джыган, журналіст «Трыбуны» Дзмітрый Сіняк, а таксама вядоўца блогу на канале «ePramova» Валянцін Бойка.

Вось некаторыя тэзісы з выступаў удзельніц ды ўдзельнікаў праграмы:

Ала Джыган

  • Была ў шоку ад рэакцыі былых калегаў на словы міністра культуры.
  • Магчыма, гэтыя людзі заслугоўваюць такога кіраўніцтва
  • У нас быў шанец даць штуршок развіццю культуры, калі міністрам быў Павел Латушка
  • Лідскі суддзя не задумваецца пра прычыны такога стаўлення да сябе, а толькі хоча пакараць вінаватага

Валянцін Бойка

  • Для рэжыму няма розніцы паміж тэатрам і заводам, які вырабляе зялёны гарошак
  • Эпізод з заплечнікам суддзі не забудзецца, і людзям з улады яшчэ далей жыць з іхнымі ўчынкамі
  • Трэба праводзіць асветніцкую працу, каб ва ўсіх жанчын была свабода выбару

Дзмітрый Сіняк

  • Калі падхалімаў у кіраванні будзе ўсё больш, узровень у гэтых сферах будзе толькі зніжацца, а людзі будуць сыходзіць
  • На месцы суддзі з Ліды варта радавацца, што ён знайшоў у заплечніку фекаліі, а не, напрыклад, бомбу, як гэта бывае ў іншых краінах
  • У мусульманскіх дзяўчат, якія займаюцца спортам, і так ёсць хіджабы – ім не трэба іх выдаваць

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».