Андрэя Стрыжака забралі невядомыя ў балаклавах! Сатырычнае шоу


У якую гісторыю трапіў Андрэй Стрыжак? Чаму Грыгорый Азаронак паставіў сабе на аватарку шпіца? Чаму першая лэдзі Зімбабвэ прымусіла чырванець перасядзента РБ? Навошта чыноўнікі надумалі паказаць менскім школьнікам смеццявоз?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі гэтак распавядуць вам пра апошнія навіны нашае краіны, каб вы не забыліся, што дзесьці яшчэ віруе жыццё.

У новым выданні праграмы:

  • Чырвона-зялёны зрабіўся блакітным
  • Вычарпальнае тлумачэнне, як куды размяркуюць бюджэтныя сродкі
  • Лукашэнка запрапанаваў сусветнае ядравае раззбраенне
  • «Нічо мы не рухнулі!» Сіняпалы і Бункерны пахваліліся поспехамі
  • IT-вёска каля Жабінкі: у выніку поспеху ўзнікне праблема
  • Аляксандра Рыгораўна, прывітанне ад афрыканскага партнёра!
  • Коля Лукашэнка: Я ненавіджу гэтага вусатага таракана!
  • Паміж намі, дзяўчатамі: што рабіць з цяжкаю прамысловасцю ды аграпрамысловым комплексам?
  • Грамадзяне Беларусі трымаюць сілавікоў у страху
  • Чаму людзі не жывуць па 900 гадоў? Адказвае расейскі акадэмік
  • Дзень вяртання ядравай зброі ў РБ зробіцца святам! Прапанова палкоўніка Паддубнага
  • Мабільная праграма «Мой данос»
  • Партыя бараноў трапіла ў навіны. Гайдукевіч стварыў новую палітычную сілу?
  • Урокі ЖКГ у Менску. Што яшчэ чакае дзетак?
  • Шпакоўскі перанёс беларусаў у казку «Кот у ботах»
  • Песня пра багатыя паклады карысных выкапняў у Беларусі

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.