Праваабаронца збегла з Беларусі, каб дапамагчы Украіне


Беларуска Таццяна Гацура-Яворская тайнымі сцежкамі – праз лес ды пушчу – уцякла з радзімы ва Украіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу.

Таццяна – вядомая ў Беларусі праваабаронца і дырэктарка грамадскай арганізацыі «Звяно», якая займаецца адукацыяй у галіне правоў чалавека, а таксама дапамагае людзям у цяжкой жыццёвай сітуацыі. Дзяячка арганізавала мноства культурніцкіх праектаў, сярод якіх і штогадовы фестываль дакументальных фільмаў аб правах чалавека «Watch Docs Belarus». Таццяна – сапраўдная ваярка, якая прысвяціла барацьбе за правы чалавека ў Беларусі ўжо 16 гадоў. Чаму ж яна выехала з Беларусі? Чаму менавіта Украіна, дзе цяпер ідзе вайна, аказалася для яе больш бяспечнай, чымся радзіма?

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты людзей, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.