Ігар Банцэр: Сухая галадоўка была адзіным выйсцем


Чалавек, за лёсам якога сачыла ўся краіна: на сувязі з «Размовай» Святланы Калінкінай гарадзенскі музыка, палітвязень Ігар Банцэр.

Палітзняволены Ігар Банцэр стаў вядомы на ўвесь свет, калі абвесціў сухую галадоўку ў вязніцы. У выніку яму прысудзілі 1,5 года «хіміі» – нашмат мякчэйшы прысуд, чым мог быць, але сам музыка нікому не раіць ісці ягоным шляхам. Галадоўка – вельмі сур’ёзнае выпрабаванне для здароўя і нерваў. Ён заклікае змагацца з рэжымам легальнымі метадамі.

«Чым больш улада нібыта легальна будзе рабіць нелегальных рэчаў, тым хутчэй яна ператворыцца ў нелегальны рэжым. А ахвяры… Што рабіць. Пра гэта напішуць у падручніках гісторыі», – кажа Ігар Банцэр.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook старонка Ігара Банцэра, Pixabay