Як расстрэльвалі пратэстоўцаў. Сведчанні


У Чэхіі праграма медычнай эвакуацыі «Medevac» дапамагае рэабілітавацца беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў. Мянчук распавёў праграме «Беларускі свет» сваю гісторыю.

Аляксандра эвакуявалі з Беларусі ў Чэхію з двума агнявымі раненнямі. У выбарчы вечар ён пастанавіў далучыцца да мірнай акцыі пратэсту. Мужчына згадвае, як сілавікі пачалі страляць у людзей.Рэабілітацыя беларуса трывае.

«Я там быў хвіліны тры, пяць – максімум. Бабах, стрэл. І чалавек за 5–7 метраў падае. Зноў стрэл. І адчуваю, што мне нешта дасталася, яшчэ адзін стрэл – і прыляцела ў паясніцу, на калена адно стаў. Пачалася актыўная фаза. Першая думка была, што трэба бегчы, бо калі застанешся, то невядома, ці знойдуць цябе потым наагул. Мабыць, дзякуючы адрэналіну ўдалося сысці», – згадвае Аляксандр.

У выніку ў Аляксандра – траўма некалькіх нутрачэраўных органаў, сляпое кулявое раненне аддзелаў тоўстай кішкі, страўніка, дыяфрагмы, правай паяснічнай вобласці, адкрытыя аскепкавыя пераломы рэбраў, удар галаўнога мозгу. Аляксандру зрабілі аперацыю ў Чэхіі ў межах праграмы медычнай эвакуацыі «Medevac» пры чэшскім МУС, прызначанай для пацярпелых ад вайсковых дзеянняў.

«У нас страляюць, а людзям, якія за тысячу кіламетраў, на вялікае, мусіць быць усё роўна, а яны дапамагаюць. Хаця ў іх тут каронавірус. Таму я моцна ўдзячны за тое, што ім не ўсё роўна», – дадае Аляксандр.

Таксама 16 лютага ў кватэры бацькоў героя праграмы «Беларускі свет» валанцёра з Гомля Валерыя Сляпухіна прайшоў ператрус. Валеры Сляпухін пасля выбараў вымушаны быў пакінуць Беларусь і цяпер жыве ва Украіне.

Hавiны
Рэпрэсіі працягваюцца. У журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах праводзяць ператрусы
2021.02.16 08:23

У праграме «Беларускі свет»:

  • Актывіст з Гомля, які змагаўся з ушчыльненнем двароў, вымушаны быў выехаць за мяжу пасля таго, як звярнуўся ў Следчы камітэт з заяваю аб прыцягненні да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай.
  • Паэт і скульптар Якаў Браўдэ пераклаў на беларускую мову казку Ганса Крыст’яна Андэрсэна «Голы Кароль», а цяпер не можа вярнуцца з Ізраілю на радзіму.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu