Палітолаг: Мэта Лукашэнкі – не зрабіць беларусаў багацейшымі, а захаваць кантроль


Колькі людзей насамрэч падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку? Чаму адмыслоўцы не давяраюць дадзеным, агучаным падчас УНС? Пра гэта ды іншае ў «Размове» Віталя Цыганкова і аналітыка, дырэктар EAST Center Андрэй Елісееў.

Госць студыі адзначае, што 66% грамадскай падтрымкі – менавіта такія лічбы Аляксандр Лукашэнка агучыў падчас Усебеларускага народнага сходу, – «фантастычныя лічбы».

«Раней можна было пачуць, што, маўляў, у Лукашэнкі мае 30-35% – ядро. Лічу, што гэта перабольшванне. Незалежная сацыялогія гэта дакладна абвяргае, таксама аналіз вынікаў выбараў гэта абвяргае. Рэальнае ядро Лукашэнкі – не больш за 20%», – зазначыў Андрэй Елісееў.

Пра гэта ды іншае – у поўнай версіі «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook, Valery Sharifulin / TASS / Forum