Адкуль паходзіла шляхта і чаму сарматызм зрабіў Рэч Паспалітую вялікай?


Шляхта Рэчы Паспалітай выводзіла сваё паходжанне ад ваяўнічых сарматаў. Але як узнік сарматызм, чаму ён зрабіў Рэч Паспалітую вялікай, а затым стаўся прычынай яе падзелаў? Хто такія сарматы і адкуль насамрэч паходзіла шляхта? Новыя «Вусы Скарыны».

Сармацкі касцюм, сармацкі партрэт і нават сармацкае барока ды шмат усяго іншага з дадаткам «сармацкі» ёсць у нашай гісторыі. Але як гэтае племя качэўнікаў-пастухоў, якое ў V стагоддзі да нашай эры жыло яшчэ ў Іране, суадносіцца з Беларуссю? І чаму менавіта яго шляхта Рэчы Паспалітай абрала ў якасці сваіх продкаў? У гэтым разбіраўся Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Вусы Скарыны
Палямон. Заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага з Рымскай імперыі. Міф ці рэальнасць?
2024.01.08 13:05

«У XVI стагоддзі сарматызм быў хутчэй пра дынамічнае развіццё. Сармат мусіў быць ваяўнічы, але ў той жа час адукаваны і разумны. І вось, напрыклад, у рэлігійным пытанні сарматызм ад пачатку быў досыць талерантны – прызнаваліся ўсе рэлігійныя канфесіі, бо сарматамі, тымі старадаўнімі, у манускрыптах і летапісах называліся і палякі, і русіны. А на этапе свайго ўздыму ў XVII стагоддзі сарматызм з сябе ўяўляў унікальную з’яву, якая спалучала ўплывы з захаду і з усходу і падтрымлівала такія важныя ў краіне рэчы, як, напрыклад, ідэалогія крылатых гусараў. У тым жа XVII стагоддзі часткай сармацкай моды ледзьве не сталі ўкраінскія казакі, бо хто-хто, а яны дакладна былі падобныя да старадаўніх ваяўнікоў-качэўнікаў. Але нешта не склалася. Сарматызм паступова бранзавеў, кансерваваўся і ў канцы XVII стагоддзя ўяўляў з сябе вельмі кансерватыўную клерыкальна-каталіцкую, вельмі прапольскую ідэалогію, якая, у адрозненне ад еўрапейскіх тэндэнцыяў таго часу, вельмі часта проста адмаўляла развіццё і парушэнне стабільнасці», – тлумачыць Цімох Акудовіч.

Вусы Скарыны
Першы падзел Рэчы Паспалітай: як захапіць краіну
2023.10.16 16:10

Глядзіце новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» аб правілах жыцця сапраўднага шляхціча і сарматызм.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.