У Беларусі падчысцяць школьныя падручнікі. Сатырычнае шоу


Сенсацыйная заява Лукашэнкі наконт гісторыі Беларусі ўчыніла перапалох у Міністэрстве адукацыі – давядзецца перапісваць школьныя падручнікі. А пакуль Жэстачайшы раздаваў указанні, ягоны шпіц Умка напісаў сабаку Пуціна.

А госцем «Хай так TV» зрабіўся бізнес-трэнер і сузаснавальнік паб-кўізу «Мазгабойня» Аляксандр Ханін.

  • Шукаем у падручніках «змагароў» і «тэрарыстаў»
  • Крутыя беларускія вайскоўцы ў Казахстане
  • Куды Лукашэнка хоча вярнуць украінцаў
  • Беларусы – самы старажытны народ?
  • ВКЛ і Рэч Паспалітая засмучваюць галоўнага гісторыка РБ
  • Неандэртальцы сярод нас
  • Чат шпіца Лукашэнкі і сабакі Пуціна
  • Падзенне мосту над Нямігаю. Здавалася б, да чаго тут Дзяніс Дудзінскі?
  • Размова з Аляксандрам Ханіным. Хто такі бізнес-псіхолаг? Як уральскія хлопцы «адціскаюць» «Мазгабойню»? Што такое «прыгожы крадзеж»?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by, Pyotr Sivkov / TASS / Forum