Нямеччына прыняла сям'ю, што ратавалася ад пераследу


Сямʼя Бандарэнкаў вядзе актыўную барацьбу з рэжымам Лукашэнкі з 2010 года. Праз што сямʼі давялося прайсці ў 2020-м, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Каця, дачка Ганны, яшчэ тады запісалася ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава, будучы зусім юнаю дзяўчынаю. У 2020 годзе яна збірала подпісы за Святлану Ціханоўскую, а малодшы сын Ілля быў валанцёрам. Міліцыя прыехала ў іхную кватэру ў Крупках, каб затрымаць хлопца. Больш за гадзіну блізкія абаранялі Іллю. У выніку затрымалі ўсіх. Атрымаўшы шматлікія позвы з розных РУУС, сямʼя Бандарэнкаў была вымушаная зʼехаць у Кіеў, Каця і Ілля трапілі туды яшчэ да выбараў.

«Дзесці ў траўні мы пачулі, што Ангела Мэркель сказала, што трэба дапамагчы беларусам, якія зʼехалі. Мы проста напісалі ў пасольства, апісалі нашае жыццё, і яны нас прынялі», – апавядае Ганна Бандарэнка.

Цяпер сямʼя Бандарэнкаў жыве ў Нямеччыне, у горадзе Нортгайм.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская вершніца Вольга Сафронава, пасля таго як яе не пусцілі на Алімпійскія гульні, працягнула спартовую карʼеру ў Польшчы
  • Школка для беларускіх дзяцей у Варшаве

Belsat.eu