Мігранты будуць страляць памежнікаў?


Чаго хоча дабіцца Крэмль, дапамагаючы Лукашэнку ў стварэнні гуманітарнай катастрофы на мяжы з Еўразвязам? Ці распачне Лукашэнка ядравую вайну? Што рабіць Захаду, каб спыніць міграцыйны крызіс? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі перадачы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы былі аўтар і вядучы YouTube-каналу «И грянул грэм» Вадзім Радзіёнаў, журналіст «Нашай Нівы» Максім Маханькоў, а таксама журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык.

Некаторыя тэзы, агучаныя гасцямі ў часе перадачы:

Вадзім Радзіёнаў

  • Тыя, хто арганізаваў міграцыйны крызіс, дзейнічаюць даволі крэатыўна, наносячы ўдары ў балючыя кропкі Еўразвязу
  • Лукашэнка і Пуцін спрабуюць выбіць у Еўразвязу прызнанне сваёй улады і ўплыву Крамля на гэтых тэрыторыях
  • Лукашэнка не паважае ніякія правілы: гэта сітуацыя, калі ты баксіруеш, а цябе б’юць ломам

Максім Маханькоў

  • Аперацыя з міграцыйным крызісам не магла быць арганізаваная выпускнікамі наваполацкага палітэху ці сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках
  • Праз гібрыдную атаку на Еўразвяз Масква і Менск хочуць вярнуць суб’ектнасць Лукашэнкі
  • Еўразвязу варта перасядзець і акапацца: відавочна, што яны лепш падрыхтаваныя, час ідзе на іхную карысць і беларуская зіма ідзе на іхную карысць

Вітаўт Сіўчык

  • За ўсё, што адбываецца на тэрыторыі акупаванай краіны, адказвае акупант, таму Лукашэнка нясе адказнасць за міграцыйны крызіс
  • Відавочна, што Лукашэнка не на тых напаў – польскі ўрад не саступіць у гэтай сітуацыі
  • Адзін раз беларускіх памежнікаў мігранты ўжо пабілі палкамі

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: SHAMIL ZHUMATOV, Reuters, Forum / Polish Defence Ministry, Reuters, Forum