Грошай усё не хапала, не хапала, а цяпер іх столькі, што аж невядома, на што іх выдаткоўваць. Такую сітуацыю назіраюць у беларускім фінансавым сектары. Але ці надоўга? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».
Беларусы пачалі вымаць з банкаў мацярынскі капітал – тое, што адкладалі, да прыкладу, на навучанне дзяцей. Чаму такія паводзіны грамадзянаў, з чым звязаныя іхныя перасцярогі? Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:
«У нас ёсць прыклады таго, куды Банк развіцця выкарыстаў сродкі, што аддаюцца ў кіраванне. Дык вось, была купля трох новых самалётаў для «Белавіі». Значыць, быў удзел у рэканструкцыі ўзлётна-пасадачнай паласы, у будаўніцтва дарожнай інфраструктуры, мадэрнізацыя МКАД-2. І, асабліва цікава, гэта фінансаванне правядзення Другіх Еўрапейскіх спартовых гульняў».
Людзі забіраюць гэты мацярынскі капітал, бо баяцца, што дзяржава яго патраціць на такія вось «Дажынкі»?
«Нявера ў доўгатэрміновыя перспектывы беларускай эканомікі, у тым ліку, ёсць важным фактарам таго, што рэцэсія непазбежная».
Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»: