Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны


Зміцер Танковіч – беларускі і ўкраінскі комік, тэлевядоўца. Кар’ера Змітра ўжо дзясяткі гадоў звязаная з Украінай і беларус даўно стаў улюбёнцам украінскай публікі.

Вайна заспела Змітра ў Бучы, дзе ён жыў з сямʼёй. У першыя дні вайны ён стаў сведкам, як расейцы бамбавалі суседні пасёлак Гастомэль, атака на які назаўжды застанецца сімвалам пачатку поўнамаштабнай вайны.

Змітру ўдалося эвакуяваць сямʼю за мяжу, сам жа ён пастанавіў вярнуцца ва Украіну. Артыст, як і раней, жыве ў Бучы, працуе на ўкраінскім тэлебачанні, выязджае ў іншыя краіны для ўдзелу ў дабрачынных канцэртах дзеля падтрымання ЗСУ і супрацоўнічае з беларускім YouTube-каналам «Nexta live».

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні
2022.07.31 11:00

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

belsat.eu