Думкі не на месцы – так апісвае стан беларускай інтэлігенцыі вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч. З ім не пагаджаецца і сцвярджае, што ўсяму свой час, палітзняволеная, перакладчыца Вольга Калацкая.
На думку Уладзіміра Мацкевіча, творчы выбух, які нарадзіла беларуская рэвалюцыя, уражвае. А вось інтэлектуальны прадукт пакуль саступае.
«Калі тут і цяпер, у нейкі канкрэтны момант інтэлектуал не агучвае плёну сваёй працы, гэта не значыць, што ў яго ў галаве не адбываюцца пэўныя працэсы. Гэта не значыць, што ён нічога не робіць і не выконвае сваёй функцыі. Ён думае. Раней ці пазней, калі чалавеку ёсць што сказаць, ён гэта скажа. А абавязаць чалавека прадукаваць пэўныя ідэі…» – разважае Вольга Калацкая.
Прымусіць прадукаваць нельга, а заклікаць людзей выходзіць на вуліцы без іх можна? Такі контраргумент прывёў Уладзімір Мацкевіч.
Чым скончылася дыскусія, глядзіце ў «Размове».
Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Фота: belsat.eu