У Беларусі больш небяспечна, чым ва Украіне


З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання праваабаронца Анісія Казлюк не з’ехала з Украіны, бо зразумела, што можа быць карыснаю. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет»:

Разам з партнёрам і катом яна пераехала з Кіева ў тылавы Львоў, дзе наступствы вайны не такія відавочныя. Анісія займаецца лабіяваннем правоў беларусаў ва Украіне і разам з беларускаю дыяспараю робіць публічныя імпрэзы для ўкраінцаў.

«У нас ужо была адна сустрэча ў Вярхоўнай Радзе. Мы спрабуем лабіяваць правы беларусаў ва Украіне. Але гэта не ўсё, чым мы займаемся, каб троху знаёміцца з украінцамі, распавядаць ім пра беларусаў. Мы робім публічныя імпрэзы, (…) зрабілі выставу беларускіх партызанаў, якія дапамагалі Украіне. Гэта рэйкавыя партызаны, людзі, якія выказвалі падтрымку, пералічвалі грошы. І сапраўды ўкраінцы былі шакаваныя тым, якія тэрміны ў Беларусі».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Брусель стаўся першым горадам, дзе працуюць дзве беларускія амбасады – праўладная і незалежная
  • Замест музыкі – свой рэстаран

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu