Чаму Захад не закрывае неба над Украінай? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Чаму NATO не закрывае ўкраінскага неба?

Разбураныя цывільныя аб’екты, дамы, ахвяры сярод мірнага насельніцтва. У адказ Захад разам з ЗША ўводзіць новыя санкцыі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі патрабуе закрыць украінскае неба для расейскага агрэсара. Што гэта на практыцы азначае і чаму ЗША, NATO не пагаджаюцца на гэта? Разбіралася Надзея Бельская.

Як Пуцін забівае сваіх пілотаў. Інтэрв’ю з Тарасам Беразаўцом

Расейцы прывезлі парадную форму і танкі з георгіеўскімі стужкамі, каб правесці парад у цэнтры Кіева і Харкава. Іх план прадугледжваў, што вайна завершыцца за 3 дні, – заявіў палітычны каментатар Тарас Беразавец у інтэрвʼю Сяргею Пелясе. Ці можа зацягнуцца вайна? Чаго Украіне не хапае для перамогі? Чаму Захад не перадае самалёты Украіне? Што значыць дапамога замежных добраахвотнікаў?

Выпадкаў знішчэння цывільных абʼектаў ва Украіне ўсё больш з кожным днём вайны. Аб ваенных злачынствах нашых дзён – далей у сюжэце Святланы Аўчаровай.

Што адбываецца ў беларускім войску?

Інтэрв’ю з Ігарам Тышкевічам, беларускім аналітыкам з Украінскага інстытуту будучыні, які нядаўна выехаў з Ворзэлю, куды ўвайшлі расейскія акупанты. Чаму змянілася рыторыка беларускага афіцыёза адносна вайны ва Украіне? Чаму Лукашэнка не адпраўляе беларусаў на вайну з Украінай? Які можа быць працяг у вайны ва Украіне? У чым памыліўся Пуцін?

«Спынім Пуціна – і, магчыма, вызвалім Беларусь». Рэпартаж пра беларускіх добраахвотнікаў

«Не хачу насіць кляймо нацыі-ізгоя. Сапраўдныя беларусы ніколі не пакідаюць сяброў у бядзе, калі ім патрэбная дапамога», – гаворыць адзін з беларусаў, які выехаў добраахвотнікам абараняць Украіну. Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева. Добраахвотнікі заклікаюць далучацца ў шэрагі беларусаў, каб абараніць Украіну. Мабілізацыйны цэнтр для беларускіх добраахвотнікаў адкрыты ў Варшаве пры Беларускім доме. Ужо некалькі групаў паехалі ва Украіну, набор працягваецца. Падрабязней – Антось Цялежнікаў і Вольга Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілях у Facebook і «Одноклассниках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: DARRIN ZAMMIT LUPI / Reuters / Forum