Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас


Дзіўна, што вуліцу Арцёма назвалі імем, а не прозвішчам, праўда? Кім жа быў гэты чалавек з яскравай біяграфіяй, якой хопіць на дзясятак прыгодніцкіх фільмаў? І чым вядомая вуліца, што носіць ягонае імя?

Розныя глабалістычныя тэндэнцыі праніклі ў Беларусь, але назвы вуліцаў беларускіх гарадоў засталіся па-савецку камуністычна-рэвалюцыйнымі. Адзін з прыкладаў – вуліца Арцёма.

Гісторыя Арцёма да болі знаёмая лукашэнкаўскім чыноўнікам: студэнт-«пратэстун», падвучаны на захадзе рэвалюцыянер, замежныя лялькаводы і г. д. Жыў Арцём як пералётная птушка. Дзе ён толькі не пабываў і дзе толькі не сядзеў! А загінуў ён ахвяраю тэхнічнага прагрэсу падчас выпрабаванняў савецкага цуду тэхнікі ў далёкім 1921 годзе.

У Менску яму дасталася вуліца ў Заводскім раёне. Яна спалучае мікрараёны Ангарская і Паўночны Пасёлак. У першым жыла пераважна працоўная моладзь, а ў другім – ромы.

Аўтар і вядоўца праграмы «Шыльды» Лявон Вольскі вырушае на вуліцу Арцёма, каб правесці экскурсію ў гэтых месцах, а таксама распытаць мясцовага жыхара Паўла, колькі праўды ў гарадскіх легендах пра тутэйшыя мясціны, дзе ў маладосці тусіў Сяргей Міхалок. А гісторык і выкладнік Уладзімір Плавінскі распавядзе падрабязнасці прыгодаў Арцёма.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную нядзелю а 20:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org