«Наша Ніва»: лукашэнкаўскія сілавікі масава затрымліваюць сваякоў палітвязняў. Вечаровы эфір за 14 лютага


Галоўныя тэмы выдання: 

  • «Наша Ніва»: лукашэнкаўскія сілавікі масава затрымліваюць сваякоў палітвязняў і людзей, якія з салідарнасці пісалі ім лісты. У Віцебску тым часам затрымалі блогера Віталя Усціновіча. Таксама прыгадваем, як лукашэнкаўцы зачышчалі сферу блогераў апошнія гады. Каментуе былы палітвязень і «народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін
  • Палітвязні Беларусі: Андрэй Навіцкі
  • Радыё «Свабода»: у 13 пакет санкцыяў ЕЗ увойдуць 6 беларусаў і 3 абаронныя прадпрыемствы. Размаўляем з Паўлам Латушкам
  • Навіны рэгіёнаў
  • Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
  • Краіны NATO павінныя неадкладна прадастаўляць боепрыпасы Украіне з уласных запасаў і павялічваць іх вытворчасць. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг падчас сённяшняй сустрэчы кантактнай групы па абароне Украіны, больш вядомай як «фармат Рамштайн». На сувязі – Сяргей Пеляса
  • Блізу крымскай Алупкі ўкраінцы знішчылі вялікі расейскі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»
  • У МЗС Украіны не сталі каментаваць будучае з’яўленне ў Растове-на-Доне амбасады Беларусі, якая будзе дзеяць таксама і на акупаваных тэрыторыях Украіны
  • Канфіскацыя маёмасці ды іншых каштоўнасцяў у асуджаных за так званыя фэйкі ў адносінах расейскіх узброеных сіл ці шэрагу іншых злачынстваў супраць бяспекі дзяржавы
  • Навіны замежжа
  • Дзень святога Валянціна ў розных краінах свету. Пра забарону аднаго з самых папулярных святаў у Беларусі размаўляем з экспертам
  • Гурт «Naviband» прэзентаваў новы кліп да Дня ўсіх закаханых
  • Навіны дня ў скароце

Фота: pressmvd / Telegram