Што робіць Беларуская рада культуры і хто яе фінансуе?


Купалаўцы зрабілі онлайн-прэм’еру «Запісак афіцэра Чырвонай арміі». Тэкст раману Сяргея Пясецкага амаль не змяняўся, тым не менш спектакль гучыць як водгук на сучасную Беларусь. А Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы ўручыла прэміі «Залаты глобус» – на закрытай цырымоніі, без чырвонай дарожкі і сэлэбрыці.

Тым часам Беларуская рада культуры абвясціла першы этап арт-рэзідэнцыі, якая падтрымае сямнаццаць ідэяў і праектаў беларускіх творцаў. Размаўляем з выканаўчым дырэктарам рады Аляксандрам Чахоўскім пра тое, якімі набыткамі мінулага года каманда Рады ганарыцца найбольш і які яна склала план-мінімум на гэты год.

Каб дапамагчы Радзе зарыентавацца ў патрэбах культурнай прасторы, Аляксандр прапаноўвае адказаць на пытанні анкеты па спасылцы.