Ксёндз Барок: Вернікі не павінныя быць рабамі!


«У нас, славянаў, на ўзроўні архетыпу закладзенае кіраванне царом, і гэта было ад каранацыі да смерці», – напэўна, вы ўжо чулі гэтыя словы ігумена Аўксенція з Калінкавічаў. Днямі гэты праваслаўны святар падзяліўся ў мясцовай газеце развагамі наконт зменаў у Канстытуцыю, што рыхтуюць улады. Пра царкву ў Беларусі і архетыпы вядоўца «Размовы» Валера Руселік паразмаўляў з каталіцкім святаром Вячаславам Барком.

Цікавыя думкі, якія Вячаславаў Барок агучыў у «Размове»:

  • Калі ў краіне доўгі час няма закону, народ перажывае дэградацыю.
  • Ігумен не дурны чалавек, ён адукаваны. І мы не можам сказаць, што ён не разумее таго, што сказаў. Ён гаворыць гэтыя словы, каб праявіць сваю лаяльнасць да свецкай улады. Для духовай асобы, для святара гэта недаравальна.
  • Канстытуцыя робіцца пад аднаго чалавека. На нашых вачах робіцца злачынства.
  • Тое, што павінен быць цар, – гэта не архетып славянаў, гэта архетып халопаў.
  • Калі святары абслугоўваюць уладу, то яны адыходзяць ад Царквы. Царква Хрыстовая не можа абслугоўваць улады.
  • Царква для таго, каб называць рэчы сваймі імёнамі.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».