Ходзяць без масак, як «пушачнае мяса»


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Жыхарка Смалявічаў папрасіла «Белсат» аб дапамозе ў атрыманні інфармацыі – што адбываецца ў горадзе?

«Дзецям настойліва рэкамендуюць ісці ў школы, не зважаючы на тое, што ў начальніка аддзелу адукацыі Смалявічаў выявілі каронавірус».

Слова – валанцёрам

Пакуль дзяржава марудзіць, неабыякавыя грамадзяне бяруць справу ў свае рукі – па ўсёй краіне разгарнуўся рух дапамогі лекарам. Усё часцей з’яўляецца інфармацыя, што лекарам забараняюць звяртацца па дапамогу да валанцёраў. У выніку лекары вымушаныя звяртацца да валанцёраў патаемна.

Доўгая дарога дадому

Частка нашых суайчыннікаў усцяж намагаецца вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы. Пры гэтым можна скарыстацца напрыклад паслугамі Белавіі. Цэны – 1000 долараў на пералёт.

belsat.eu