«Карпянкова і Караева – у палон!» Паўстае Беларуская вызвольная армія


Падчас вайны замежная палітыка важнейшая за ўнутраную, і «план Ціханоўскай» ужо працуе, лічыць Міхаіл Кірылюк. Трэба рабіць стаўку на зброю, што засведчыла канферэнцыя ў Кіеве, дзе дамовіліся пра стварэнне Беларускай вызвольнай арміі, лічыць Ян Рудзік. Новы «Двубой».

«Падчас вайны вонкавая палітыка – яна важнейшая за ўнутраную. Гэта здаецца мне важным. І вонкавая палітыка складаецца з, па-першае, з дыпламатыі ў мірны час і з ваеннай палітыкі – у ваенны час, які мы цяпер перажываем. Па-другое, пасля вонкавай палітыкі ў нас ідзе візія Новай Беларусі: якія будуць эканамічныя рэформы, якія будуць выбары пасля таго, як Лукашэнка будзе адсунуты ад улады. Потым ідзе падтрыманне рэпрэсаваных, потым ідзе міжнародная адказнасць Лукашэнкі. Ёсць пункт, які прысвечаны дапамозе беларусам у выгнанні. Ёсць пра ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, і ёсць інфармацыйнае асветніцтва», – пракаментаваў юрыст Міхаіл Кірылюк «план Ціханоўскай» дзеля пераўтварэнняў у Беларусі.

Рэпартаж
У Кіеве прайшла канферэнцыя каліноўцаў. На ёй амаль падпісалі супольныя дакументы
2023.11.30 01:09

Аднак блогер Ян Рудзік лічыць, што першачарговым павінен быць пошук магчымасці наладзіць сувязь з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітзняволеных: «Мы прапаноўваем усё ж паспрабаваць неяк выйсці на рэжым і запытацца, чаго ён хоча наўзамен палітвязняў».

Міхаіл Кірылюк патлумачыў, чаго менавіта жадае Лукашэнка, падкрэсліўшы, што тут няма ніякага сакрэту: «Паўзіце на каленях да мяжы, заплаціце грошы, адседзьце тэрмін і жывіце ў Беларусі. Усё, ён сказаў канкрэтна і проста».

Дык што ў такім разе рабіць дэмакратычным сілам – і чаму ў такіх абставінах важнае паўставанне Беларускага вызвольнага войска, што засведчыла канферэнцыя, ініцыяваная палком імя Кастуся Каліноўскага і праведзеная ў Кіеве? Глядзіце новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Юрыст Міхаіл Кірылюк

Блогер Ян Рудзік

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.