«Я прачынаюся ад удараў па твары кулакамі»


Цімур і ягоны малодшы брат Марсель сутыкнуліся з цяжкаю жыццёваю сітуацыяй, праз якую нават апынуліся ў прытулку. На дапамогу ім прыйшла Ганна Канавалава, якая адна выхоўвае ўнукаў, пакуль бацькі – у палоне рэжыму Лукашэнкі.

Не ўсе ў стане аднолькава вытрываць эміграцыю. Гэтак здарылася ў выпадку матулі Цімура і Марселя, якому чатыры гады, але ягонага дня народзінаў пакуль ні разу не святкавалі. Цяпер дзеці пад наглядам Ганны Канавалавай, у якой яшчэ двое сваіх унукаў. Яна звяртаецца па дапамогу да гледачоў праграмы «Беларус беларусу»: дзеці мараць пра адукацыйныя курсы, а Цімур – пра новы ноўтбук, які патрэбны яму для адукацыі, бо хутка ён плануе паступаць на кандытара.

Беларус беларусу
Беларусы дапамаглі здзейсніць мару дзецям палітзняволеных
2022.12.19 17:00

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.