Генерал ЗША пра ціск Пуціна на Лукашэнку


Як Лукашэнка спрабуе дагнаць і перагнаць Ілана Маска?

Войска Лукашэнкі мае быць гатовае весці сучасныя баявыя дзеянні: з выкарыстаннем дронаў і спадарожнікавым доступам у інтэрнэт. Прынамсі пра гэта марыць дыктатар у Менску. А чыноўнікі і вайсковыя камандуючыя маюць выконваць распараджэнні. І справаздачацца ж! Лукашэнку дэманструюць айчынныя вынаходствы, якія нібыта не горшыя, чымся ў Ілана Маска. Пра візіт дыктатара ва ўмацаваны раён Кобрыншчыны і пра тое, ці здольныя беларускія ноу-хау канкураваць на вайне – у матэрыяле Юліі Лабанавай.

Генерал ЗША: Лукашэнка робіць усё, каб пазбегчы поўнага пераходу Беларусі пад кантроль Расеі

Аляксандр Лукашэнка робіць усё, каб пазбегчы поўнага пераходу Беларусі пад кантроль Расеі – гэтак нечакана лічыць Бэн Годжэз, генерал-лейтэнант арміі ЗША ў адстаўцы. Амерыканскі трохзоркавы генерал гаворыць, што ў Беларусі ніколі не было адчування варожасці да Украіны. Былы вайсковец агучвае сваё бачанне таго, ці падтрымае Захад беларусаў ва ўзброеным вызваленні ад рэжыму Лукашэнкі. Падрабязнасці – у інтэрв’ю, якое Сяргей Пеляса запісаў з былым камандуючым сіламі ЗША ў Еўропе.

NATO ўлічвае ядравую зброю ў Беларусі ў сваім планаванні. Сяргей Пеляса – са штаб-кватэры Альянсу ў Бруселі

Міністр абароны Эстоніі Ханна Пэўкур заявіў «Белсату», што не бачыць розніцы паміж Беларуссю і Расеяй у кантэксце вайны ва Украіне. «Яны ўсё робяць разам», – адзначыў чыноўнік. Сяргей Пеляса падсумоўвае беларускія акцэнты на спатканні міністраў абароны NATO.

Ізраіль правядзе вялікую наземную аперацыю ў сектары Газа?

Тое, што цяпер адбываецца ў Ізраілі, шмат хто параўноўвае з «вайною Суднага дня» 1973 года. За некалькі дзён гвалтоўнага нападу тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас» на памежныя раёны паміж сектарам Газа і Ізраілем страты сярод ізраільцянаў дасягаюць больш як тысячы чалавек. Ізраілю хіба не застаецца нічога іншага, як распачаць наземную аперацыю ў Газе, але гэта вялікія страты і вялікая рызыка. Ці стаім мы на парозе новай глабальнай катастрофы на Блізкім Усходзе, разбіралася Вольга Міцкевіч.

Ці зменшыцца падтрыманне Украіны ў выніку атакі тэрарыстаў «Хамас» на Ізраіль?

Вайна, развязаная «Хамасам» супраць Ізраілю, можа паставіць Украіну ў складанае становішча, мяркуюць некаторыя адмыслоўцы. Апошнімі днямі ўвага сусветнай супольнасці, медыяў і кіраўнікоў буйных краінаў прыцягнутая да Ізраілю.

А што ў такой сітуацыі чакаць Украіне? Ці не спыніцца яе падтрыманне Захадам? А мо наадварот – на фоне жахлівых падзеяў у Ізраілі станецца відавочнаю неабходнасць нанесці паразу агрэсарам на ўсіх франтах? Адказы на гэтыя пытанні каманда «ПраСвету» атрымала ў штаб-кватэры NATO ў Бруселі. Сюжэт Надзеі Бельскай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.