Калі будзе закрытая мяжа Беларусі і Еўразвязу


Імавернасць закрыцця мяжы Еўразвязу з Беларуссю – вельмі высокая. Гэта крок, што ўдарыць па рэжыму Лукашэнкі рублём і прымусіць яго пайсці на саступкі, лічыць Котаў. Закрыццё ўдарыць найперш па звычайных беларусах, лічыць Быкоўскі. Хто мае рацыю?

Госці праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:

Анатоль Котаў, экс-працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ

Паўлюк Быкоўскі, аналітык медыяў

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.